8 лютага 2024 года ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы беларускага мастака Алеся Родзіна.
Алесь Родзін нарадзіўся ў 1947 годзе ў г. Баранавічы. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. На працягу свайго творчага жыцця шмат падарожнічаў. Персанальныя выставы Алеся Родзіна ладзіліся як у Беларусі, так і за яе межамі. Не выключэнне і яго родны горад Баранавічы.
У 2022 годзе мастака не стала, але яго творы і зараз можна ўбачыць на розных выставах нашай краіны, у фондах музеяў. Тры карціны А.Родзіна захоўваюцца ў фондах Баранавіцкага краязнаўчага музея.
На выставе “Шлях, што абраў” экспануецца 36 мастацкіх работ мастака, акрамя твораў можна ўбачыць асабістыя рэчы А.Родзіна.
Запрашаем наведаць выставу Алеся Родзіна “Шлях, што абраў” па адрасу: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 88. (выставачная зала) да 17 сакавіка.










Комментарии закрыты