• 225409, Брестская обл., г. Барановичи, ул. Советская, 72
  • + 375 163 42-15-24, + 375 163 42-11-00
  • barmuseum@brest.by
  • Главная
  • Посетителю
    • Прейскурант
    • Режим работы
    • Структура и контакты
    • Услуги
      • Тематические экскурсии
      • Лекции
      • Музейно-педагогические занятия
      • Квесты
      • Театрализованная экскурсия
      • Пешеходные экскурсии
    • Афиша
    • Профилактика
  • О музее
    • История
    • Экспозиция
  • Новости
  • Коллекции
    • Археология
    • Бонистика
    • Графика
    • Декоративно-прикладное искусство
    • Документы
    • Живопись
    • Нумизматика
    • Открытки
    • Печатные издания
    • Предметы быта и этнографии
    • Фалеристика
    • Филателия
    • Фотоматериалы
  • Виртуальные проекты
    • Барановичи промышленные
    • Год исторической памяти. Геноцид
    • Город глазами художников
    • Достопримечательности Барановичского района
    • Истории в зданиях
    • Исторические места и памятники города
    • Памяти мастера
    • По страницам городского фотоальбома
  • ru Russian
    • be Belarusian
    • ru Russian
Барановичский краеведческий музей
  • Главная
  • Посетителю
    • Прейскурант
    • Режим работы
    • Структура и контакты
    • Услуги
      • Тематические экскурсии
      • Лекции
      • Музейно-педагогические занятия
      • Квесты
      • Театрализованная экскурсия
      • Пешеходные экскурсии
    • Афиша
    • Профилактика
  • О музее
    • История
    • Экспозиция
  • Новости
  • Коллекции
    • Археология
    • Бонистика
    • Графика
    • Декоративно-прикладное искусство
    • Документы
    • Живопись
    • Нумизматика
    • Открытки
    • Печатные издания
    • Предметы быта и этнографии
    • Фалеристика
    • Филателия
    • Фотоматериалы
  • Виртуальные проекты
    • Барановичи промышленные
    • Год исторической памяти. Геноцид
    • Город глазами художников
    • Достопримечательности Барановичского района
    • Истории в зданиях
    • Исторические места и памятники города
    • Памяти мастера
    • По страницам городского фотоальбома
  • ru Russian
    • be Belarusian
    • ru Russian

© 2025 Барановичский краеведческий музей

Без рубрики
19 ноября, 2025

Эпоха ранняга неаліту на тэрыторыі Баранавіцкага мікрарэгіёна

Эпоха ранняга неаліту на тэрыторыі Баранавіцкага мікрарэгіёна

Археалагічная спадчына нашага рэгіёна – сапраўдная скарбніца старажытнасцей. Шматлікія археалагічныя помнікі, што размяшчаюцца на тэрыторыі нашага раёна, распавядаюць аб нашых продках і мінулых эпохах. Матэрыялы, здабытыя і вывучаныя з дапамогай археалогіі з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі па вывучэнню дапісьмовай гісторыі чалавецтва, прадметамі вывучэння для палеабіялогіі, антрапалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўства і іншых навук. Напаўненне ж артэфактамі мінулых часоў адпаведных раздзелаў шматлікіх музеяў на тэрыторыі Беларусі садзейнічае абуджэнню цікавасці да мінуўшчыны, развіццю турызма ў Беларусі. Не застаецца ў баку і Баранавіцкі краязнаўчы музей, шматлікая калекцыя археалагічных матэрыялаў якога дапамагае ў вывучэнні белых плям у гісторыі нашага рэгіёна.

Адна з такіх калекцый з’яўляецца матэрыяламі экспедыцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі 1996 г. па вывучэнню помнікаў археалогіі, што размяшчаліся на правым беразе р. Шчара (Баранавіцкі раён). Шматлікі матэрыял ахоплівае часы неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў. Адным з самых масавых матэрыялаў раскопак сталі фрагменты керамічнага посуду эпохі неаліту.

У V тыс. да н.э. плямёны, якія насялялі тэрыторыю Беларусі, уступілі ў апошні перыяд каменнага веку – неаліт. У гісторыі чалавецтва гэтая эпоха займала досыць важнае месца і ў першую чаргу гэта звязана са з’яўленнем новых формаў гаспадарання – жывёлагадоўлі і першабытнага земляробства. На змену прысвойваючых гатовых прадуктаў прыроды прыйшла іх асэнсаваная вытворчасць.

У ранненеалітычны перыяд клімат заставаўся цёплым і вільготным, а тэрыторыю нашай краіны пакрывалі шыракалістыя лясы, у складзе якіх былі дуб, вяз, альха і граб. Аднак ужо ў ІІІ тыс. да н.э. прыходзіць пахаладанне, скарачаюцца шыракалістыя лясы і на змену ім прыходзяць змешаныя і саснова-бярозавыя. Тэмпература паветра знізілася на 0,5 – 2° у параўнанні з сучаснасцю, але ападкаў выпадала больш, чым цяпер на 25-50 мм. На фоне такіх хістанняў клімата мяняўся і ўзровень вады ў рэках і азёрах. Такім чынам атрымалася, што шматлікія неалітычныя пасяленні, якія размяшчаліся на нізкіх берагах аказаліся затопленымі.

Апасля ледавіковай эпохі тэрыторыя Беларусі доўгі час была пакрыта лясамі і ў пачатку неаліта тут існавалі зручныя ўмовы для засялення з высокай біялагічнай прадуктыўнасцю, якую забяспечвала фауна лясоў і азёр. Таму асноўнымі заняткамі неалітычнага насельніцтва лясоў па-ранейшаму засталіся паляванне, збіральніцтва і асабліва рыбалоўства.

Ваколіцы в. Пагорная
(Баранавіцкі раён, басейн р. Шчара)

Разам з тым на тэрыторыі Беларусі ўжо ў ранненеалітычны перыяд адзначаюцца прыкметы ўзнікнення прысвойваючай гаспадаркі. Аб гэтым можна меркаваць па дадзеным палеабатанічнага вывучэння пылка (зерня) культурных і пустазельных раслін, па касцяных парэштках хатніх жывёл. Найбольш раннія сведчанні антрапагеннага ўздзеяння на расліннае і глебавае покрыва фіксуюцца па пылку акультураных зерневых (пшаніца, ячмень, канапля).

Адной з важных складаючых характарыстыкі эпохі з’яўляецца вынаходніцтва і распаўсюджванне глінянага посуду з характэрнай формай пасудзіны – вострым донцам. Вынаходніцтва першага масавага штучнага матэрыялу стала буйным дасягненнем чалавецтва і з’явілася важнай умовай для ўзнікнення вытворчай гаспадаркі. Надзейны сродак захавання прадуктаў харчавання паспрыяў хутчэйшаму развіццю вытворчых форм гаспадарання.

Асноўнымі крытэрыямі для выдзялення неалітычных культур у эпоху неаліта з’яўляецца кераміка, якая характарызуецца знешнімі формамі пасудзін, элементамі і матывамі арнаментацыі, а таксама тэхналогіяй вытворчасці.

У раннім неаліце тэрыторыю Заходняй Беларусі займала прыпяцка-нёманская культура, якая адносіцца да днепра-данецкай агульнасці культур з грабенчата-накольчатай керамікай. Культура характарызуецца керамікай тыпу Дубічай (тэрмін “помнікі тыпу Дубічай” у навуковы абарот упершыню ўвёў Д.Я. Цялегін для характарыстыкі ранненеалітычных помнікаў с грабенчата-накольчатай керамікай з тэрыторыі Паўднёвай Літвы і Беларускага Панямоння). У далейшым М.М. Чарняўскі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і поўдня Літвы выдзяліў нёманскую неалітычную культуру. З накапленнем новых дадзеных М.М. Чарняўскі выдзяліў дубічайскі этап у асобную ранненеалітычную культуру – прыпяцка-нёманскую з двумя этапамі – лысагорскім і дабраборскім.

Кераміка тыпу Дубічай прадстаўлена выключна гаршкамі. Яны складаюць з сябе плаўна выпуклае, зрэдку рабрыстае тулава са зведзеным верхам. Дыяметр гаршкоў па венцам складае 25-28 см, вышыня – 40-50 см. Сярэдняя таўшчыня сценак – 0,8-1,0 см. Донцы вострыя, у рэдкіх выпадках сустракаюцца акруглыя ці з выдзяленым шыпом. Зрэзы венчыкаў прыкругленыя, злёгку прытончаныя ці плаўна скошаныя з унутранага боку. Радзей сустракаюцца плоскія з наплывам вонкі. У фармовачнай масе дубічайскай керамікі прысутнічаюць валакністыя дамешкі. Разам з арганікай сустракаюцца таксама пясок, шамот, дробная жарства.  Пасудзіны фарміраваліся са стужак спосабам касога прылепу. Знешняя паверхня гаршка добра загладжвалася. На ўнутранай паверхні пасудзін месцамі фіксуюцца сляды ад расчосаў грэбнем, якія маюць гарызантальную скіраванасць. Універсальным элементам арнаментацыі для керамікі тыпу Дубічай з’яўляецца пояс глыбокіх ямак пад краем венчыка. Тыповымі элементамі арнаментацыі для дубічайскай керамікі з’яўляюцца адбіткі тонкага і злёгку выгнутага дробназубага грэбня, прамы грэбень выкарыстоўваўся рэдка. Тонкія і злёгку выгнутыя насечкі , адступаючыя наколы, выкананыя канцом круглай палачкі ці костачкі-“капытца”, радзей наколы былі трохвугольныя, ямачныя, ігольчастыя  – пракрэсленыя тонкія і прагладжаныя шырокія лініі, акруглыя ці авальныя ўмяціны выкананыя размачаленай палачкай. У басейне Шчары сустракаюцца семечкападобныя адбіткі. Даследчыкі адзначаюць, што прыкладна ў палове выпадкаў, а то і болей, арнаментальная кампазіцыя абмяжоўваецца толькі поясам ямак пад краем венчыка. Арнамент часта пакрываў верхнюю частку пасудзіны.

Грабенчатыя адбіткі і насечкі, якія часта злёгку нахілены ўправа, радзей улева ці пастаўлены вертыкальна і наносіліся, як правіла, у адступаючай манеры, стваралі пераважна гарызантальныя паясы, у тым ліку і ў выглядзе ёлачкі, і канцэнтраваліся ў верхняй частцы пасудзін. Часам адбіткі грэбня ці насечкі зліваліся ў неперарыўныя лініі ці ўтваралі касыя крыжы. У адступаючай манеры наносіліся большасць наколаў і увагнутасцяў. Яны аб’ядноўваліся ў розныя кампазіцыі – гарызантальныя, касыя, перакрыжоўваючыя. Тонкія пракрэсленыя лініі размяшчаліся звычайна коса ці гарызантальна, часта ўтваралі касую сетку; шырокія прагладжаныя – коса, гарызантальна, ці вертыкальна. Узор з ліній часам дапаўняўся наколамі.

Кераміка тыпу Дубічай: А – венчыкі, Б – донцы
Кераміка тыпу Дубічай: В – арнаментацыя

У арэал распаўсюджвання керамікі тыпу Дубічай даследчыкі ўключаюць Беларускае Панямонне, левабярэжжа Верхняй  Прыпяці, Паўднёвую Літву, частку Паўночна-Усходняй Польшчы і поўнач Валыні. У той жа час Дз.Я. Цялегін, А.М. Цітова, Р.В. Ахрыменка тэрыторыі Валыні выдзяляюць да валынскай культуры. Аднак адрозненні ранненеалітычнай керамікі з тэрыторыі Заходняга Палесся і Валыні дазваляюць лічыць валынскую культуру лакальным варыянтам нёманскай культуры. Таксама да лакальнага развіцця прыпяцка-нёманскай культуры можна аднесці і помнікі Падляшша Беларускага Пабужжа з керамікай тыпу Сакалувэк. Па арнаментацыі яна падобная на тып Дубічай, але ў цесце арганічныя дадаткі нязначныя.

Большасць даследчыкаў лічыць, што прыпяцка-нёманская культура сфарміравалася на аснове мясцовых культур позняга мезаліта, наперад усяго яніславіцкай. Что датычыць пытання аб паходжанні керамікі, то тут адбываюцца разыходжанні ў меркаваннях. На думку У.Ф. Ісаенка – ранні неаліт на тэрыторыі Заходняга Палесся развіўся ў выніку культурнага імпульсу з вобласці буга-днястроўскай культуры. Далей традыцыя вырабу керамікі з басейна Верхняй Прыпяці распаўсюдзілася ва ўсходнюю частку Прыпяцкага Палесся і Сярэдняе Падняпроўе. У той жа час М.М. Чарняўскі адмаўляе ў тым, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі традыцыі вырабу керамікі прыйшлі з поўдня. Абгрунтоўвае ён гэта тым, што паміж Валынню і сярэднім цячэннем Паўднёвага Буга і Днястра з пачатку неаліта існаваў клін пасяленняў лінейна-стужкавай керамікі. Таму на яго думку дубічайская кераміка, як з’ява, узнікла самастойна, калі ўзнікла неабходнасць у ёй. Аднак даследчык не адмаўляе, што распаўсюджванне керамікі на тэрыторыю Панямоння ішло з басейна Прыпяці. Асноўны арэал распаўсюджвання керамікі тыпу Дубічай уключае Беларускае Панямонне і Левабярэжжа Верхняй Прыпяці.